Ансамбль "Крыжачок" завяршыў сезон канцэртам у Белдзяржфілармоніі

2 июня 2018

Традыцыі, увасобленыя ў танцы. Заслужаны аматарскі ансамбль "Крыжачок" завяршыў сезон канцэртам у Белдзяржфілармоніі. Калектыў быў створаны адразу пасля вайны студэнтамі і педагогамі Белдзяржуніверсітэта. Новае пакаленне студэнтаў працягвае традыцыі народнага танца.

«Крыжачок» - прызёр і лаўрэат шматлікіх фестываляў і конкурсаў народнай творчасці як у Беларусі, так і за мяжой. Сёння ў складзе ансамбля народнага танца больш як 70 салістаў і 9 музыкантаў. Сярод іх і наш калега спартыўны аглядальнік АТН Андрэй Казлоў.

Справаздачны канцэрт сезона аб'яднаў як усім знаёмыя танцы, так і новую праграму.