Надзвычайнае здарэнне на будоўлі пад Мінскам

7 февраля 2016

Рабочага ў катлаване засыпала грунтам. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння раніцай за МКАД у раёне пасёлка Тарасава. Там вяліся работы па будаўніцтве пешаходнага моста. Ужо а палове на дванаццатую ратавальнікам удалося дастаць з-пад абвалу 21-гадовага хлопца. Пацярпелы - рабочы дарожна-будаўнічага трэста № 4 г. Брэста. Медыкі папярэдне дыягнаставалі ў яго пераломы ключыцы, рэбраў і тупую траўму жывата. Зараз малады чалавек шпіталізаваны. Спецыялісты правяраюць розныя версіі таго, што здарылася. Да поўнага абследавання месца надзвычайнага здарэння ўсе работы ў зоне будаўніцтва прыпыненыя.