75 гадоў таму Гомель стаў першым вызваленым абласным цэнтрам нашай краіны

1 декабря 2018

Знакавай даце прысвяцілі дзясяткі мерапрыемстваў: сустрэчы з ветэранамі, а таксама рэканструкцыі. Буйнейшая з іх ўзнавіла само вызваленне Гомеля і партызанскую вайну і прайшла ў гістарычным месцы - на беразе ракі Сож. У мерапрыемстве задзейнічалі ўнікальныя ўзоры тэхнікі і ўзбраення, а таксама элементы ўніформы ваенных гадоў.

Працягам святкавання вызвалення Гомеля стала ўрачыстае ўскладанне кветак, а таксама выстава ваеннай тэхнікі і фестываль палявой кухні.