Мінскі велапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства, сабраў каля 400 удзельнікаў

17 сентября 2021

Каля 400 удзельнікаў сабраў сталічны велапрабег да Дня народнага адзінства. Святочная падзея стартавала адразу з двух пунктаў Мінска: з усходняй часткі - ад Нацыянальнай бібліятэкі і з Заходняй - ад аквапарка "Лебядзіны". Што сімвалічна, бо менавіта ў гэты дзень у далёкім 1939-м быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі. Дзве калоны веласіпедыстаў фінішыравалі ля стэлы "Мінск - горад герой". Тут мерапрыемства працягнулася, а ў паветры з'явіўся верталёт з дзяржаўным флагам Беларусі.

Дыстанцыю пераадолелі як спартсмены (сярод іх прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы), так і звычайныя аматары - патрыёты сваёй краіны.