120 гадоў з пачатку руху трамвая адзначае Віцебск

23 июня 2018

Менавіта горад на Заходняй Дзвіне стаў першым, дзе з'явіўся гэты транспарт. На трамваі тут пачалі ездзіць раней, чым у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Мінску. Працягласць пуцей складала каля дзесяці кіламетраў, рухомы састаў уключаў маторныя і прычапныя вагоны. Да 1914 года трамваем кіравалі толькі мужчыны. Цяпер большасць вадзіцеляў Віцебскага трамвайнага дэпо - жанчыны. Штодня на лінію ў абласным цэнтры выходзіць больш за паўсотню трамваяў.

А на час "Славянскага базару" і Дня горада ў Віцебску арганізуюць трамвайныя экскурсіі. Даведацца пра гісторыю віцебскага трамвая можна і ў музеі. Экспазіцыя налічвае больш за дзве тысячы экспанатаў.