У Гомелі адкрылі новы мемарыяльны комплекс Алея герояў

2 июля 2014
Беларусы працягваюць атрымліваць падарункі да Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гамяльчане 2 ліпеня атрымалі новы мемарыяльны комплекс Алея герояў. Яна складаецца з 41 помніка ў гонар герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у вызваленні Гомеля. Бетонавыя калоны, злучаныя аркай, сталі часткай мемарыяла воінам, загінуўшым пры вызваленні Гомеля. Зараз Студэнцкі сквер, дзе размяшчаецца Алея герояў, стане сапраўдным музеем пад адкрытым небам.

Пра тое, як увекавечылі памяць герояў, - Вольга Халадовіч.

38 герояў Савецкага Саюза і 3 поўныя кавалеры ордэна Славы. Кожны з іх сыграў сваю ролю ў гісторыі Гомеля. Да Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе з'явілася Алея герояў.

Цэнтральная частка мемарыяла выкананая ў выглядзе аркі. У сярэдзіне - скульптура салдата, якую ўсталявалі тут пасля яе рэстаўрацыі. З двух бакоў скульптуры - 44 памятныя дошкі з імёнамі і фатаграфіямі воінаў-вызваліцеляў.


Цэнтр алеі - гэта месца братэрскага пахавання воінаў і партызанаў, удзельнікаў абароны Гомеля ў 1941 і вызвалення горада ў 1943. Тады тут былі пахаваныя 129 воінаў.

Студэнцкі сквер, дзе з'явілася Алея герояў, стаў своеасаблівым музеем пад адкрытым небам. Побач - універсітэт імя Францыска Скарыны. Зараз мемарыял будзе не толькі працаваць на патрыятычнае выхаванне моладзі, але і прыцягваць увагу турыстаў.
Алея герояў - толькі адзін са шматлікіх падарункаў гамяльчанам да 70-годдзя вызвалення Беларусі, наперадзе яшчэ нямала сюрпрызаў.

Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць ужо заўтра ва ўсіх кутках Беларусі. У Гомелі святочная праграма пачнецца з традыцыйнага шэсця і мітынгу. І ўпершыню выступяць аквабайкеры і адбудзецца ваенна-патрыятычная эстафета Я памятаю.