Усебеларускі народны сход

29 мая 2016

Асноўны дакумент - Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. Яе праект абмяркоўвалі ў чацвер на спецыяльнай нарадзе ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы падкрэслівае высокую адказнасць улады перад прадстаўнікамі народа - дэлегатамі сходу. На наступныя пяць гадоў патрэбны дакладныя арыенціры, а значыць гутарка павінна быць адкрытай і сумленнай.

Рэальныя лічбы і рэальныя прапановы - такія чаканні ад урада. І пры гэтым вельмі канкрэтныя пытанні. Наколькі дасягальнымі з'яўляюцца мэты, што прапануюцца для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе? Якія інструменты ёсць для пераадолення адставання, дапушчанага ў мінулай пяцігодцы? І нарэшце, што варта пачаць для выхаду на ўстойлівую траекторыю эканамічнага росту не ніжэйшага за сярэднесусветны? Пытанням Праграмы на гэтай нарадзе былі аддадзены 3 напружаныя гадзіны дыскусій.