Уручэнне пашпартоў маладым беларусам

15 марта 2015

Магчыма, што новыя ідэі не толькі ў розных сферах прапануюць і гэтыя юнакі і дзяўчаты. "Мы - грамадзяне Беларусі". Нацыянальны марафон з такой назвай крочыў па краіне ўвесь тыдзень. Традыцыі ўжо 11 гадоў. На гэты раз яна пачалася з урачыстага ўручэння пашпартоў у Савеце Рэспублікі, куды запрасілі самых таленавітых і адораных юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў. Пуцёўкі ў дарослае жыццё вядомыя беларусы ўручалі выдатнікам вучобы, пераможцам конкурсаў, спартакіяд і прадметных алімпіяд па ўсёй краіне. Юныя, але ўжо паспяховыя, яны прызналіся, што атрыманне галоўнага дакумента ў такім незвычайным фармаце будуць успамінаць з асаблівым трапятаннем.