Ордэны з медалямі ўручалі жанчынам на тыдні ў Палацы Незалежнасці

6 марта 2016

Не толькі кветкі дарылі, але і ордэны з медалямі ўручалі жанчынам на тыдні ў Палацы Незалежнасці.

Удзячнасць, павага і словы падзякі за жыццё, клопат і прафесіяналізм. Напярэдадні свята 8 Сакавіка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўніцам цудоўнай паловы: педагогам, урачам, трэнерам, артыстам. На іх плячах часта груз нежаночых клопатаў. Разам з мужчынамі яны ахоўваюць дзяржаўную мяжу, ратуюць жыцці, выхоўваюць будучых алімпійскіх чэмпіёнаў. Сёння медалёў і асаблівага прызнання ўдастоены 33 жанчыны. Большасць з іх шматдзетныя мамы - выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. За выкананне высокай місіі мацярынства і клопат пра дзяцей яны атрымалі знакавую ўзнагароду - Ордэн Маці.

Кіраўнік дзяржавы не скупіўся на кампліменты. Прыгожым і моцным жанчынам Аляксандр Лукашэнка дзякаваў за вялізны ўклад і тую ролю, якую кожная адыгрывае ў дзяржаўным будаўніцтве, эканоміцы, прамысловасці, культуры і сям'і. Віншаванні прадоўжыліся пад звон бакалаў.