У Мінску завяршыўся чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы

3 мая 2015

9 заваяваных беларускамі медалёў і выдатная адзнака арганізатарам турніру. У Мінску завяршыўся чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Кантынентальны форум сабраў рэкордную колькасць краін-удзельніц. За ўзнагароды спаборніцтваў змагаліся грацыі з 37 еўрапейскіх дзяржаў. Па напружанні барацьбы  і канкурэнцыі чэмпіянаты Еўропы ў гэтым відзе спорту перасягаюць нават чэмпіянаты свету. Залаты медаль выйгралі беларускія юніёркі-групавічкі. У мнагаборстве нашы спартсменкі былі другімі. У камандным турніры Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна заваявалі серабро. Яшчэ 6 узнагарод беларускі выйгралі ў фіналах асобных відаў.