У МЗС на гэтым тыдні адбыўся важны гандлёвы дыялог

16 октября 2016

Дыпламаты сустрэліся з прадстаўнікамі генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі. Сёння на ЕС прыпадае прыкладна трэць гандлёвага абароту Беларусі. За 7 месяцаў года нагандлявалі больш чым на сем з паловай мільярдаў долараў. Але! Экспарт нашых тавараў у гэты рэгіён усё ж скарачаецца - мінус 30% паводле ліпеньскіх звестак. Вядома, гэтая тэма стала асноўнай падчас пасяджэння. І, трэба сказаць, ёсць агульнае бачанне, як перайсці да росту. Вось толькі адзін прыклад. Бакі ўжо ў наступным годзе могуць дамовіцца аб адмене квот на пастаўку ў Еўропу нашага тэкстылю. У цэлым жа, практыку такіх сустрэч вырашылі прадоўжыць і праводзіць мінімум двойчы на год.

А яшчэ ў МЗС прайшло пасяджэнне беларуска-германскай працоўнай групы па гандлі і інвестыцыях. Бакі плануюць аднавіць дзейнасць міжурадавага дзелавога савета па супрацоўніцтве, а таксама аднавіць працоўную групу па навуцы і тэхналогіях. Беларусь разлічвае на павелічэнне аб'ёмаў інвестыцый з Германіяй. Яна восьмая ў нашым спісе фундатараў з Еўропы. Пакуль асноўныя пазіцыі па экспарце гэта нафтапрадукты і мэбля.