У Беларусі створана міжведамасная экспертная група па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ

14 февраля 2016

Ад бяспекі эканамічнай да бяспекі ў самым шырокім кантэксце. Гэтымі днямі яе абмяркоўвалі ў двух вымярэннях: па лініі АБСЕ і АДКБ. Што тычыцца першага блока: у Беларусі створана міжведамасная экспертная група па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ. Такое даручэнне Цэнтрвыбаркаму даў Аляксандр Лукашэнка. У канцы студзеня была апублікавана выніковая справаздача Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ аб прэзідэнцкіх выбарах у нашай краіне. Яна, па сутнасці, дубліравала папярэдняе заключэнне. У ЦВК яе ацанілі як даволі канструктыўную. Лідзія Ярмошына праінфармавала Аляксандра Лукашэнку аб сустрэчы, што прайшла з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ.

Першае пасяджэнне экспертнай групы пройдзе ўжо ў аўторак. Афіцыйны Мінск гатовы максімальна сур'ёзна аднесціся да пажаданняў АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага працэсу.