У Беларусі дашліфуюць працэс падрыхтоўкі прэзідэнцкіх прававых актаў

6 декабря 2015

Адпаведны праект указу на тыдні прадставілі Кіраўніку дзяржавы. Прапанаваныя навацыі дазволяць выключыць выпадкі, калі дзяржорганы ўносяць Прэзідэнту лісты з прапановамі, дзе патрабуецца ўнясенне менавіта прававога акта. У новым указе прапаноўваецца замацаваць практыку, калі праекты дакументаў перадаюцца для падрыхтоўкі на даклад не толькі ў Адміністрацыю Прэзідэнта, але і ў Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі або Упраўленне спраў Прэзідэнта з улікам іх кампетэнцыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што працэс заканатворчасці - гэта аб'ектыўнае патрабаванне любой дзяржавы, і вельмі важна, каб яно было сістэмным.