Сітуацыю на спажывецкім рынку на тыдні абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

31 мая 2020
Цэны - гэта тэма, якая хвалюе кожнага беларуса. У магазін жа ўсе ходзім. Сталы маніторынг кошту спажывецкага кошыка і пры неабходнасці яго рэгуляванне - няўхільнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі.

Раней Прэзідэнт не аднойчы даручаў антыманапольнаму ведамству, прафсаюзам разам з Камітэтам дзяржкантролю трымаць цэны пад кантролем і не дапушчаць неабгрунтаванага іх росту. Памятаеце, якімі высокімі сталі цэны на некаторую імпартную гародніну, цытрусавыя і імбір. Або штучны завышаны попыт на крупы. Або антысептыкі і маскі, якія падаражэлі ўдвая. 

Пра цяперашнюю сітуацыю на спажывецкім рынку і прагнозы - дэталёвая размова ў Кіраўніка дзяржавы ў пачатку тыдня. Адрэгулявалі цэны на сацыяльна значныя тавары (гэта каля 30 пазіцый). Нядобрасумленным прадаўцам пагражае сур'ёзны штраф. У цэлым рынак стабільны. Прынятыя і прэвентыўныя меры, у краіне ўвялі мараторый на павышэнне цэн на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі. 

Па выніку мая ў планах выйсці на запланаваную траекторыю інфляцыі, а да канца года ўкласціся ў 5 %, як разлічвалі раней. 

Пандэмія паўплывала на цэлы шэраг галін, у тым ліку на сферу паслуг. Як і каго падтрымаць у гэтых няпростых умовах, таксама абмеркавалі ў Прэзідэнта.