Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ папоўніла скарбонку сваіх узнагарод

27 августа 2017

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сёння, у заключны дзень чэмпіянату свету ў Чэхіі, папоўніла скарбонку сваіх узнагарод. Максім Пятроў узяў бронзу. У заездзе каноэ-адзіночкі на 500 метраў беларус прапусціў наперад толькі гаспадара форуму Марціна Фукса і італьянца Карла Такіні.

Напярэдадні нашы весляры ўзялі яшчэ дзве ўзнагароды з бронзавым адлівам і дзве з залатым. На верхнюю прыступку п'едэстала паднімаліся Арцём Козыр і Вольга Худзенка, на трэцюю - Вольга Наздрова/Каміла Бобр і Раман Петрушэнка/Віталь Бялько.