Самазанятым беларусам могуць даць магчымасць назбіраць на пенсію

25 марта 2018

Такая норма прапісваецца ва ўказе, які сёння ўзгадняецца і з бізнесам, і з дзяржорганамі. Унёскі ў Фонд сацабароны будуць добраахвотнымі і толькі за час, калі сапраўды працаваў. На тыдні гэты дакумент шырока абмяркоўвалі СМІ. У саміх жа самазанятых, каму дазволілі працаваць за адзіны падатак, назапасілася шмат пытанняў.

Напрыклад, ці можна фізасобе арандаваць памяшканне, як рэкламаваць свой тавар, ці можна паказваць цану ў сацыяльных сетках і дзе прадаваць, а таксама ці можа наляцець дадому санстанцыя і ці патрэбна медыцынская даведка? Адказы - у нашага карэспандэнта Святланы Лук’янюк.

Ужо пяць месяцаў, як тыя, хто ўмее рамантаваць мэблю, калоць дровы, рабіць манікюр, ды і смачна пячы хлеб, могуць працаваць, не хаваючыся дома са страхам, што да іх пастукае падатковая, а адкрыта, заплаціўшы адзіны падатак.

Усяго ў гэтым пераліку тых, каму не трэба адкрываць ІП, 30 заняткаў. З лістапада гэты спіс папоўніўся 12 новымі відамі. Галоўная ўмова - працаваць самастойна. Наогул увайсці ў гэтую справу проста. Абавязкова нагадаем як, але адразу скажам, што з лістапада мінулага года самазанятых стала больш на 2 000. Усяго ў краіне іх сёння больш як 22 000.

Трэба зайсці ў падатковую і ў спецыяльным бланку адзначыць, якім відам дзейнасці гатовы займацца. Выплаціць адзіны падатак - тут сумы адрозніваюцца, зыходзячы з заняткаў, іх вызначае мясцовая ўлада - і ўсё, можна працаваць.

Здавалася б, схема простая, ды і сам указ займае не больш за дзве старонкі, але на практыцы існуе шмат пытанняў. Напрыклад, працаваць дазволена ў сябе дома. А ці можна фізасобе зняць памяшканне? Дзяржкамітэт па маёмасці сцвярджае - можна. І ў прыватнікаў, і з дзяржфонда. Усе гэтыя вольныя плошчы на сайце. Чатыры мільёны квадратаў. Але наколькі доўгі працэс афармлення?

Складаць дамову можна на тэрмін, які пажадаеце, але ў Дзяржкаммаёмасці рэкамендуюць на тры гады. Будзе час зрабіць рамонт і будзе ўпэўненасць, што заўтра не прыйдзецца шукаць новае месца. Да таго ж рэгулятар падрыхтаваў і новы ўказ аб распараджэнні маёмасцю, у якім дадатковыя гарантыі.

А вось, напрыклад, як сябе і дзе можна рэкламаваць. З гэтымі пытаннямі абрываюць тэлефоны і ў антыманапольным ведамстве. Нам распавялі, што галоўная ўмова - выконваць заканадаўства аб рэкламе: інфармацыя павінна быць дакладнай і па цане, і па характарыстыках тавара і этычнай.

Але калі з тым, як сябе і дзе ў патрэбным святле падаць, зразумела, то вось як прадаць - яшчэ пытанне. Асабліва гэта датычыцца хлебабулачных вырабаў і скульптур і жывапісу.

Цану паказваць у сацыяльных сетках можна. А вось ператвараць сваю кватэру ў пункты продажаў нельга. Браць заказ праз Інтэрнэт - калі ласка. А аддаваць, як гаворыць дакумент, трэба ў спецыяльна адведзеных месцах. Іх вызначаюць выканкамы. У іншых: каля дому або ля метро - будзе лічыцца незаконным.

Мы звярнуліся ў гарадскую мэрыю з пытаннем, дзе ж у сталіцы самазанятыя могуць выставіць тавар. Дык вось, першае месца - гэта рынкі.

У Савеце Міністраў зараз знаходзіцца праект пастановы аб гандлі на рынках, дзе напісана, што самазаняты, які пячэ хлеб і прадае яго, павінен атрымаць медыцынскую даведку. А як быць з санітарнымі службамі? Зразумела, кантролю для бізнесу менш. Але ці змогуць яны ўсё ж зазірнуць за зачыненыя дзверы кватэр?

Плата за месца на рынку адрозніваецца па горадзе. Таксама цана залежыць ад таго, крыты або адкрыты гэта будзе павільён. Дзесьці бяруць плату за месяц. Гэта і 30, і 40 рублёў. Дзесьці за дзень - ад 80 капеек да 3 рублёў. Таксама магчымасць прадаць у самазанятых ёсць на кірмашах. І гэта бясплатна.

Працаваць сёння і зараз - гэта выдатна. Але калі думаць пра заўтрашні дзень, адразу пытанне - а як быць з пенсіяй. Сёння падрыхтаваны ўказ, паводле якога самазанятым могуць даць магчымасць назбіраць на яе. Зараз дакумент яшчэ абмяркоўваецца і ўзгадняецца. Але мы спыталі пра некаторыя моманты. Плаціш толькі за той час, калі працуеш. Заробленую суму таксама паказваеш сам.

Гэта добраахвотныя ўнёскі. Хочаце пенсію пабольш, уносіце не ад мінімуму, а ад рэальна заробленай сумы.

Абарона правоў спажыўцоў прадукцыі і паслуг самазанятых пакуль нідзе не прапісаная. У першым чытанні зменены закон быў прыняты яшчэ да ўваходжання ўказа ў сілу. Ці з'явяцца новыя артыкулы ў другім чытанні - на сёння гэтае пытанне застаецца адкрытым.