З лейкай і блакнотам

8 мая 2016

На тыдні журналісты адзначалі адразу тры святы: Дзень друку, Дзень радыё, тэлебачання і сувязі і Сусветны дзень свабоды друку. Але ўсё ж свята атрымалася з журботай.

З пачатку года ў розных краінах загінулі 40 журналістаў. Аб тым, колькі важыць друкаванае і вуснае слова, разважаюць госці "Клуба рэдактараў". Ён - адразу пасля "Галоўнага эфіру". Але гаворачы аб гэтай лічбе - 40 загінуўшых журналістаў з пачатку года - можна адзначыць, што наша прафесія сёння такая ж франтавая, як і тры чвэрці стагоддзя таму. Ловіш сябе на думцы, што добра вядомы матыў "З лейкай і блакнотам" ізноў актуальны.

Мы сустракаем Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных сіл пад кіраўніцтвам заслужанага артыста палкоўніка Уладзіміра Варапаева. Саліруе Яўген Гушча.