Рэтрансплантацыя сэрца. Упершыню ў нашай краіне і паспяхова

30 сентября 2018

Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім.

Дык вось зараз гэтую фразу хочацца прымяніць адразу да цэлай нацыі. Вядома, можа, гучыць і пафасна. Але гэта той самы выпадак, калі па справе: спорт, мастацтва, медыцына. На тыдні беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю - рэтрансплантацыю сэрца. Гэта значыць, што перасадку рабілі двойчы! Першы раз - у 2013. Але праз 5 гадоў спатрэбілася яшчэ адна аперацыя. Яе правялі ўпершыню ў нашай краіне і паспяхова.