Урад і Нацбанк прапанавалі меры па развіцці фінансавай сістэмы Беларусі

6 марта 2016

Яна павінна быць эфектыўнай. Гэта ключавое патрабаванне прэзідэнта. Прапаноўвалася перадаць пад кантроль Нацбанка страхавую дзейнасць і рынак каштоўных папер. Гэта аўтаматычна ператварыла б ведамства ў "мегарэгулятар".

Пакуль на бліжэйшы год вырашана пакінуць паўнамоцтвы па рэгуляванні гэтых сфер за Мінфінам. Бо сур'ёзных нараканняў на працу страхавальнікаў або рынку каштоўных папер няма. Для прыцягнення замежных інвестыцый у краіну будуць выкарыстоўваць нестандартныя інструменты. У прыватнасці, вырашана прадоўжыць на два гады льготны падатковы рэжым для аперацый з карпаратыўнымі аблігацыямі. Ён існуе з 2008 года. Гэта таннейшая альтэрнатыва звыклым крэдытам. Прадпрыемствы, такім чынам, могуць атрымаць дадатковыя сродкі на развіццё.