Палітолаг Сямён Уралаў аб прычынах еўрапейскага крызісу ў "Актуальным інтэрв'ю" ў сераду

24 января 2016

Закрываючы на сёння тэму мігрантаў, яшчэ адно меркаванне. Палітолаг Сямён Уралаў. На яго думку, пад пагрозай знаходзяцца базавыя прынцыпы ЕС - свабоднае перамяшчэнне капіталу, людзей і тавараў, а прыток бежанцаў паказаў, што Шэнгенскае пагадненне - гэта механізм, які дае сур'ёзныя збоі.

Аб прычынах і выніках еўрапейскага крызісу, і аб тым, хто і як спрабуе зарабіць на нязваных гасцях у ЕС? А таксама яшчэ адна хваля бежанцаў - з Данбаса. Чым пагражае Украіне страта сацыяльная і крызіс эканамічны? Аб чым не прынята гаварыць на Паўднёвым Усходзе, што такое "сіндром Данбаса" і як выглядаюць гарады і сёлы, якіх фактычна ўжо няма на карце. Не прапусціце актуальнае інтэрв'ю з Сямёнам Уралавым. У сераду пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".