Палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў аб "Вялікай размове з Прэзідэнтам"

3 марта 2019

Суверэнітэт каштуе дорага, але ў сучасным свеце гэта галоўная каштоўнасць, у якую варта інвеставаць. Бадай, такі эпіграф мы б выбралі да знешнепалітычнай фабулы "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". Важна: каштоўнасць самім вызначаць сваю сучаснасць і будучыню раздзяляюць усе ўдзельнікі дыялогу і абсалютная большасць грамадзян Беларусі. Памяркуйце, прагучала: "98% беларусаў і ўсе пакаленні эпохі суверэнітэту за асобную кватэру ў агульным еўрапейскім доме. У саюзе з Расіяй, але без паглынання".

А вось тэзіс Кіраўніка дзяржавы, які склейвае палітыку знешнюю і ўнутраную - гэта паслядоўнасць і разумнае развіццё. Без рыўкоў і рэвалюцый. Памяркуйце, колькі разоў за 7 гадзін прагучала: "Можна было секануць з пляча, па-нашаму, па-славянску. Напрыклад, у эканоміцы - лібералізацыяй, паўтарыўшы лёс падпаленай па суботах Францыі. Секануць у пытанні мовы, ідэнтычнасці і чытанні гісторыі, выклікаўшы глыбокі раскол у грамадстве, адрыньванне ўсяго беларускага і спакусу ў суседзяў умяшацца і паправіць на сваю карысць, вядома".

Мы самі гэта праходзілі ў пачатку 90-х. Ды і трагедыя Украіны сёння перад вачамі. І так у любой сферы. Адукацыя, навука, армія, спорт, ідэалогія і нацыянальная ідэя. Тэзіс Прэзідэнта: зрабі мы так, як прапаноўвалі ў свой час Алег Трусаў і Валянцін Голубеў або маладзейшыя журналісты, палітолагі, эксперты і палітыкі, маглі б пазбавіцца ўсяго, аж да права і магчымасці гаварыць вольна і адкрыта ў адной вялікай зале і ў рамках адной вялікай дыскусіі.

Як гэта было? Што ўбачылі і пачулі ўдзельнікі ў зале і гледачы прамой трансляцыі? Як адрэагавалі? І якія нюансы засталіся за кадрам - спытаем у нашага палітычнага аглядальніка Андрэя Крывашэева (відэа).