Першы віцэ-прэзідэнт беларускага НАК - у студыі "Галоўнага эфіру"

28 июня 2015

Маляўнічым карнавалам завяршыліся сёння Першыя Еўрапейскія гульні ў Баку. Прамую трансляцыю гледачы тэлеканала "Беларусь 1" змаглі назіраць перад нашай праграмай. Як і абяцалі арганізатары, паказ быў поўны сюрпрызаў.

Беларуская зборная на Гульнях выступіла звышпаспяхова, перасягнуўшы самыя смелыя медальныя чаканні. У нашай скарбонцы 43 медалі -- 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзы. У агульным медальным заліку беларусы сёмыя. У першай тройцы Расія - 164 медалі, гаспадары - Азербайджан - 56 і Вялікабрытанія - 47. Усяго на Гульнях на п'едэстал паднімаліся прадстаўнікі 40 краін. На працягу 17 дзён Белтэлерадыёкампанія паказвала ўсе спаборніцтвы. А нашы карэспандэнты аператыўна паведамлялі пра кожны поспех беларускай зборнай.

Спартыўную тэму прадоўжым гутаркай у студыі з памочнікам прэзідэнта Максімам Рыжанковым, які, як кіраўнік Федэрацыі баскетбола, мае прамое дачыненне і да баскетбола, і да алімпійскага руху - з'яўляецца першым віцэ-прэзідэнтам беларускага НАК.