На фінішнай прамой

8 мая 2016

Найважнейшая палітычная падзея сёлета чакае і ЗША. Перадвыбарная кампанія там выходзіць на фінішную прамую - сезон праймерыз яшчэ не завершаны, але кандыдаты ад партый ужо фактычна вызначыліся. У лагеры дэмакратаў упэўнена лідзіруе Хілары Клінтан - яна не пакідае ніякіх шанцаў свайму апаненту Берні Сандэрсу.

У рэспубліканцаў жа на дыстанцыі застаўся толькі адзін кандыдат - Дональд Трамп. Пасля паражэння на праймерыз у Індыяне з гонкі выбылі два яго галоўныя сапернікі - сенатар ад штата Тэхас Тэд Круз і губернатар Агаё Джон Кейсик. На сувязі з Вашынгтона - аглядальнік рускай службы "Голаса Амерыкі" Наташа Мазгавая. У яе ўсе падрабязнасці (відэа).