Колькасць удзельнікаў маршаў у Мінску падае. Куды і навошта хадзілі ў гэтыя выхадныя?

1 ноября 2020

Выхады на вуліцу ўжо не такія масавыя. Колькасць удзельнікаў падае. А вось градус напружанасці і трывогі за бяспеку людзей, наадварот, расце. Бо ў натоўпе складана разглядзець правакатараў, або, скажам, анархістаў, але відавочна, яны там таксама ёсць. Пакуль сцэнарый радыкалізацыі не спрацаваў так, як таго жадалася б арганізатарам. Але мінчанам усё гэдак жа складана праводзіць нядзелю ў горадзе па тых жа прычынах бяспекі. Куды і, галоўнае, навошта хадзілі ў гэтую нядзелю? Наш наступны матэрыял.