Інтэрв'ю з Міністрам эканомікі Беларусi Уладзімірам Зіноўскім

17 января 2016

Інфляцыю сёлета наўрад ці атрымаецца скараціць да адназначнага чысла. Пры цяперашніх цэнах на нафту з улікам дэвальвацый валют краін - суседзяў і партнёраў плюс нестабільнасці на знешніх рынках цэны ў 2016, хутчэй за ўсё, вырастуць на 14-15%. Гэта крыху менш за паказчык пазамінулага года. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў Міністр эканомікі Беларусі. Зрэшты, Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што нават горшы са сцэнарыяў на бягучы год не адменіць сацыяльнай падтрымкі і праграм развіцця і мадэрнізацыі.

Якія прадпрыемствы і праекты гатовы падтрымаць урад сёлета? Ці паўплываюць новыя банкноты на інфляцыю, зберажэнні і эканоміку ў цэлым? На чыю карысць акругляць цэны з дакладнасцю да капейкі і якім будзе прагноз развіцця да 2020 года? Актуальныя пытанні міністру задаў наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў (відэа).