Госць у студыі - Міністр адукацыі

17 мая 2015

Прызнанне на міжнародным узроўні і новы этап развіцця нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі. Беларусь на гэтым тыдні ўступіла ў Балонскі працэс. Рашэнне прынялі міністры адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы на вялікай канферэнцыі, якая праходзіла ў Ерэване.

У ёй прынялі ўдзел амаль паўсотні прадстаўнікоў сістэм адукацыі Еўропы. Дэлегацыю ад Беларусі ўзначаліў Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, які амаль адразу з аэрапорта прыехаў у студыю "Галоўнага эфіру" (відэа).