"Галоўны эфір" раскажа аб значных падзеях тыдня

9 сентября 2018

"Галоўны эфір" гэтага тыдня пачынаецца ў цэнтры галоўнага свята беларускай сталіцы! Дзень горада - гэта заўсёды масава, гучна, цікава і прыгожа. А гэтым разам яшчэ і вельмі спартыўна! Аматары здаровага ладу жыцця прадказальна акупіравалі Палац спорту. Тут толькі карысныя забаўкі на любы густ: па Свіслачы - парусная рэгата, на беразе - забегі на роліках і выступленні барцоў і каратыстаў. І як без ужо традыцыйнага і такога відовішчнага міжнароднага турніру па сілавым экстрыме!

У нетрадыцыйных намінацыях на адкрыццё года прэтэндуе дэбют "Свята тхара". Яго арганізавалі ў парку Чалюскінцаў. Ды і наогул, такое пачуццё, што кожны куток беларускай сталіцы літаральна працяты вось гэтай добрай атмасферай. Вядома, на вуліцах у гэты дзень можна сустрэць і мноства знакамітасцяў: спартсменаў, акцёраў, палітыкаў. Самы актыўны ўдзел у свяце прыняў і Кіраўнік дзяржавы, і аб гэтым мы таксама абавязкова раскажам сёння ў праграме.

Не абыдземся і без ураджайнай ноты, тым больш, падстава-та якая! Паралельна з нашымі аграрыямі, якія працуюць на ўборцы такой важнай сёлета кукурузы, амаль за тысячу кіламетраў да поўдня пачалі працаваць на адмысловым полі. Вясной гэтага года ўчастак недалёка ад Кішынёва атрымаў статус прэзідэнцкага! Лідары Беларусі і Малдовы ў красавіку асабіста засеялі яго кукурузай, і вось надышоў час уборачнай. Ацэнім ураджай разам!

Дарэчы, заняўшы сваю рэзідэнцыю, Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон таксама стварыў там невялікую гаспадарку. А тое, што Аляксандр Лукашэнка вырошчвае на сваім падворку сур'ёзны асартымент - ад бульбы да кавуноў, вядома ўжо даўно. Як раз на тыдні кіпела асноўная праца па ўборцы. Традыцыйна, па даручэнні беларускага лідара, большасць ураджаю адправіцца ў дзіцячыя дамы і дамы-інтэрнаты.

Вось такі прыклад, нягледзячы на пасады і званні, працаваць на роднай зямлі - заўсёды важная і карысная справа.