Праграма "Галоўны эфір" - пераможца нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня"

24 мая 2015

Праграма "Галоўны эфір" стала пераможцам нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі лепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма. Ва ўзнагароду вось гэтая статуэтка. Зрэшты, гэта не адзіная перамога Белтэлерадыёкампаніі.

Асоба быў адзначаны ўклад галоўнага медыяхолдынга краіны ў святкаванні 70-годдзя Перамогі. Запаветную статуэтку атрымаў тэлепраект "Хвіліна маўчання". Белтэлерадыёкампанія ўдастоілася і галоўнай узнагароды "Тэлевяршыні" - Гран-пры - за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі. Сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і "ВаенТВ" "Выпрабаванне. Кроў вермахта" перамог у намінацыях "Лепшы аператар” і "Лепшы дакументальны фільм". Лепшай праграмай для дзяцей і юнацтва стаў "Дабраранак" на "Беларусь 3". Некалькі статуэтак сышлі рэгіянальным тэлекампаніям - ТРК "Брэст" і ТРК "Магілёў".

Акрамя “Тэлевяршыні” за "Галоўны эфір" Агенцтва тэленавін атрымала яшчэ тры статуэткі. Індывідуальныя ўзнагароды ў нашых вядучых - Дзмітрыя Бачкова і Паліны Шубы, а "Панарама" прызнаная лепшай штодзённай інфармацыйнай праграмай.