Дакументальны серыял "Беларусь XXI"

13 сентября 2015

Мы працягваем паказ дакументальнага серыяла Агенцтва тэленавін "Беларусь XXI", успамінаем значныя вехі развіцця суверэннай дзяржавы - ад яе станаўлення, барацьбы з беднасцю, постсавецкага запуску вытворчасцяў, узняцця аграрнага сектара да вялікай палітыкі, прарываў і цяжкасцяў міжнародных адносін, значных візітаў і гістарычных самітаў.

Сённяшняя серыя прысвечаная гадам 2006-2007. Краіна ўстала з каленяў, поспехі ў эканоміцы відавочныя, нараджаецца Мытны саюз, а яшчэ перамога на дзіцячым "Еўрабачанні" і шмат іншага цікавага. Такім чынам, "Беларусь XXI". 2006-2007 гады (відэа).