Дар'я Домрачава ў нямецкім Рупольдынгу выйграла жаночы мас-старт

18 января 2015

Які раз мы пачынаем нашу праграму з прыемнай навіны для ўсіх аматараў спорту. Дар'я Домрачава ў нямецкім Рупольдынгу сёння выйграла жаночы мас-старт. Дапусціўшы тры промахі, тым не менш на лыжні наша біятланістка стала лепшай, апярэдзіўшы найбліжэйшага праследавальніка - немку Францыску Пройс - на 16 секунд.

У Рупольдынгу ў Домрачавай ужо трэці медаль. Да гэтага было серабро ў спрынце і ў жаночай эстафеце. Адзначым, што ў самай захапляльнай гонцы сезона беларуска перамагае другі раз запар. У асабістым заліку Кубка свету Домрачева скараціла адставанне ад лідара Кайсы Макарайнен да 58 ачкоў.