Cтаўка рэфінансавання зніжаецца да 10 % гадавых з 27 чэрвеня

24 июня 2018

На тыдні стала вядома - стаўка рэфінансавання зніжаецца да 10 % гадавых з 27 чэрвеня. Такі паказчык дзейнічаў толькі двойчы - у 2006-м і пачатку 2008 года.

Папярэдні раз стаўка змянялася чатыры месяцы назад - з 11 % да 10,5 %. А само падзенне адзначаецца ўжо трэці год запар. Памяншэнне ключавога індыкатара, як чакаецца, пацягне і паніжэнне ставак па новых рублёвых крэдытах.

Галоўным аргументам такога кроку для Нацбанка стаў узровень інфляцыі за 5 месяцаў - меней за 4,5 %. У маі нават адзначалася дэфляцыя. А таксама добрыя тэмпы росту ВУП. З пачатку года ўжо плюс 4,7 %.