Балельшчыкі, журналісты, трэнеры і алімпійцы - у студыі ток-шоу "Форум"

21 августа 2016

Ужо сёння ноччу ў 01:50 на нашым канале ў прамым эфіры цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў, але тэма Алімпіяды ў Рыа на гэтым, паверце, не заканчваецца. Яна пакінула пасля сябе не толькі спартыўныя эмоцыі, але і вельмі шмат пытанняў. Адказы на самыя вострыя з іх паспрабуюць знайсці заўтра балельшчыкі, журналісты, трэнеры і самі алімпійцы ў студыі ток-шоу "Форум".