Беларускія ратавальнікі даставілі гуманітарную дапамогу ў Сірыю - што ўбачыў наш карэспандэнт

12 февраля 2023

На борце самае неабходнае: мясныя кансервы, згушчанае малако, каркасныя палаткі, коўдры, медыкаменты, цёплая вопратка для дзяцей і дарослых.

25-тонны груз суправаджае і наша здымачная група. Уладзімір Каралёў - адзіны журналіст на борце спецрэйса. І ў яго ўся апошняя інфармацыя (падрабязнасці ў відэа).