Беларусь спартыўная ўмацоўвае свае пазіцыі

6 августа 2017

Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску яшчэ раз падкрэсліў - мы ў эліце гэтага віду спорту.

У мнагаборстве, гэта значыць у спаборніцтвах па выніках усіх практыкаванняў, наша зборная паднялася на п'едэстал максімальным саставам. У асабістых спаборніцтвах бронза ў лідара нацыянальнай каманды Кацярыны Галкінай і серабро ў зусім юнай Аліны Гарнасько, гэта значыць, змена пакаленняў у зборнай праходзіць лёгка. А каманда ў групавых практыкаваннях уступіла толькі Італіі.

Беларускія грацыі, як вядома, у сусветных лідарах, і не ўпершыню ў нашай краіне праходзяць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню. За апошнія гады ўжо двойчы ў Мінску праходзіў чэмпіянат Еўропы, і не ўпершыню - этап Кубка свету. Найбліжэйшая мэта - чэмпіянат свету. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ наведаў мінскі этап Кубка свету і застаўся ўражаны арганізацыяй.