У жніўні самы час паклапаціцца аб вітамінах на зіму: марынаваныя грыбы, закаткі з агародніны або кампот

25 августа 2019

У жніўні  самы час паклапаціцца аб вітамінах на зіму: марынаваныя грыбы, закаткі з агародніны або кампот. У кожнай сям'і  свой рэцэпт карыснага і смачнага задавальнення.  Традыцыя з года ў год захоўваць шкляную тару, эксперыментаваць са смакам, рабіць вялізныя запасы кансерваў перадалася нам ад бабуль і дзядуль. І сёння закаткі на святочным стале па-ранейшаму застаюцца фішкай сапраўдных гаспадынь.

І хоць нарыхтоўшчыкаў-агароднікаў становіцца з кожным годам усё менш, але яшчэ ёсць беларусы, якія ні за што не прамяняюць хатнія варэнні і саленні  на гатовую прадукцыю з магазіна. Так, для каго гэта лепшы рэцэпт  успомніць смак дзяцінства? А для каго так званая эканомія ў банцы? 

Пра кулінарную традыцыю Аляксандр Лучонак (відэа).