Аляксандра Герасіменя ў праграме "Буйным планам"

21 августа 2016

Асобная тэма - атмасфера, у якой праходзілі цяперашнія Гульні. Аб гэтым у інтэрв'ю праграме "Буйным планам" распавяла ўладальніца бронзы Аляксандра Герасіменя (відэа).

Гэта толькі фрагмент вялікай гутаркі з удзелам прызёра Алімпійскіх гульняў у Бразіліі Аляксандры Герасімені. Аб сітуацыі ў зборнай, сусветных допінгавых скандалах і, вядома, асабістым жыцці "залатой рыбкі" беларускага плавання глядзіце ў праграме "Буйным планам" ужо ў аўторак адразу пасля "Панарамы".