Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў свой неўдзел у выступленнях па ТБ

27 сентября 2015

Дзеючы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на тыдні пракаменціраваў свой неўдзел у выступленнях па ТБ, паложаных яму як кандыдату. Распавёў ён пра гэта, наведваючы Беларускі металургічны завод. У пятніцу там урачыста запусцілі новы сортапракатны цэх, які адкрывае новыя магчымасці як для ўсяго завода, так і для жыхароў горада, бо гэта новыя рабочыя месцы. Пасля ўрачыстай часткі падчас зносін з калектывам Прэзідэнту задалі тое самае пытанне. А чаму пры сваёй камунікабельнасці па ТБ кандыдат Лукашэнка не выступіў? І вось што адказаў на гэта Кіраўнік дзяржавы (відэа).