Аляксандр Лукашэнка пра "мінскі фармат"

3 мая 2015

Зразумела, не толькі наконт эканомікі гаварылася ў Пасланні. Падрабязна Прэзідэнт закрануў і палітыку, у тым ліку знешнюю. Адно з пытанняў дэпутатаў датычылася сітуацыі ва Украіне і "мінскага фармату". На думку Аляксандра Лукашэнкі, ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе Беларусь можа адыграць важную ролю. Але міру ва Украіне не будзе, пакуль да перамоў не падключацца ЗША.