А. Лукашэнка: Пенсіённая сістэма павінна працаваць на карысць людзей

13 марта 2016

Пенсіённая рэформа. Пытанне, якое абмяркоўвалі і раней, але рашэнне не прымалі. І вось змяненні па шэрагу прычын усё ж наспелі.

Што такое пенсія: прысуд фармальнай старасці або актыўны этап жыцця, калі ты і хочаш, і можаш і ўмееш прыносіць карысць блізкім і грамадству? А калі так, то калі ісці на заслужаны адпачынак? У чацвер Прэзідэнту на стол леглі тры варыянты рэформы.

Сцісла пра кожны. "Жорсткі" варыянт прадугледжвае павысіць пенсіённы ўзрост на 5 гадоў для мужчын і жанчын. "Гендарны" - мужчынам плюс 3, жанчынам плюс 5. Гэта з улікам слабасцяў моцнага полу - жывуць менш, плюс шкодныя звычкі, траўматызм і прафесійныя рызыкі. І "ўмераны", гендарна нейтральны - жанчыны працуюць да 58, мужчыны да 63.

Натуральна, рэформа - гэта не проста матэматыка: колькі гадоў накінуць да заслужанага адпачынку. Гэта пралічаная сістэма мер. Тут і новыя рабочыя месцы з добрымі зарплатамі, каб вопытныя кадры і моладзь не штурхаліся за вакансіі. Гэта развіццё малога бізнесу, развіццё назапашвальных пенсіённых фондаў, добраахвотныя адлічэнні работадаўцаў і гэтак далей.

Кіраўнік дзяржавы выслухаў усе меркаванні, але ўзяў паўзу, каб выбраць аптымальны варыянт з улікам меркавання грамадства. Адназначнай пазіцыі ў цяперашніх і будучых пенсіянераў пакуль няма.