Жодзінскі БелАЗ плануе наладзіць выпуск кар'ерных самазвалаў з рухавікамі на прыродным газе

4 декабря 2017

Гэта танней за дызельныя ў 4 разы. Эксперыментальную мадэль тэсціруюць у Расіі, заяўлена падчас сённяшніх перагавораў кіраўніцтва беларускага аўтазавода з прадстаўнікамі амерыканскай кампаніі Cummins. Адзін з вядучых сусветных вытворцаў рухавікоў супрацоўнічае з жодзінскім БелАЗам ужо 25 гадоў. У планах амерыканцаў пашыраць супрацоўніцтва і з "Амкадорам".

Норберт Нустэрэр, намеснік кіраўніка кампаніі Cummins (ЗША): «Наш прыклад супрацоўніцтва з БелАЗам на працягу чвэрці стагоддзя паказаў, што ёсць паспяховыя прыклады глабалізацыі і міжнароднага гандлю. Дзякуючы нашай кааперацыі мы змаглі выйсці на сусветныя рынкі і стаць моцным яго прадстаўніком».

Кампанія Cummins - адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў дызельных рухавікоў для кар'ернай тэхнікі, аўтобусаў і марскіх суднаў. У карпарацыі амаль 60 заводаў і сумесных прадпрыемстваў.