Жніво ў Беларусі пад пільным кантролем прафсаюзаў АПК

9 августа 2018

Гэта датычыцца і ўмоў працы ў полі, і выканання абавязкаў СВК па аплаце працы. Больш за 4 тысяч рублёў накіруе камітэт на заахвочванне толькі ў Магілёўскай вобласці 130 лідараў уборачнай. Аператараў зернесушыльных комплексаў, вадзіцеляў на адвозцы збожжа, камбайнераў. Прама ў полі ім уручаюць сімвалы перадавікоў і грашовыя прэміі.

Надвор'е добрае, таму тэмпаў уборачнай на ўсходзе краіны не зніжаюць. На гэтую раніцу прыбрана звыш паловы плошчаў хлеба. А агульны намалот набліжаецца да паўмільёна.