Жніво-2018 пераадолела свой экватар

3 августа 2018

Сабрана 50 % плошчаў. Вага каравая на сёння - тры мільёны шэсцьдзесят пяць тысяч тон.

У лідары намалоту выйшла Мінская вобласць - на яе рахунку 778 000 тон збожжа. У тэмпах па-ранейшаму лідзіруе Брэсцкі рэгіён - тут не засвоеная ўсяго пятая частка плошчаў. Гродзенскія аграрыі намалацілі 680 000 тон хлеба. Амаль нараўне ідуць Гомельская і Віцебская вобласці. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 28,4 цэнтнера з гектара.