Завод у Скідалі будзе вырабляць лекі для лячэння ВІЧ, раку і туберкулёзу

13 января 2017

У сумесны беларуска-індыйскі праект інвесціравана каля 3 мільёнаў долараў. Плануецца наладзіць выпуск амаль 50-ці прэпаратаў па цэнах, ніжэйшых за еўрапейскія аналагі. Між тым, запуск гэтага праекта ў Скідалі - той прыватны выпадак, які дэманструе неабходнасць укаранення практыкі доўгатэрміновых інвестдагавораў. Гэта павінна зрабіць беларускі рынак стабільным і больш прывабным для замежных інвестараў.

Міхіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Доўгатэрміновыя інвестыцыйныя дагаворы - калі дзяржава або ўпаўнаважаныя органы гарантуюць, што пры рэалізацыі на загадзя абумоўленых умовах будуць для ўнутранага рынку набывацца тавары з гэтай інвестыцыйнай вытворчасці. Гэта будзе добрай дапамогай таму, каб рэалізаваць прыярытэт, пра які я гаварыў, - аб інвестыцыйнай дзейнасці".

У найбліжэйшы час будзе падрыхтаваны праект указа аб доўгатэрміновых інвестыцыйных дагаворах. Прапрацоўкай дакумента зоймуцца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама Міністэрства эканомікі.