Завершана транспарціроўка новага абсталявання для Брэсцкай ЦЭЦ

13 ноября 2015

Менш як дзве гадзіны таму спецыялісты прадпрыемства Белдарцяжтранс і беларускія ратавальнікі завяршылі транспарціроўку новага абсталявання для Брэсцкай ЦЭЦ. Бак-нейтралізатар вагой 6,5 тоны, выраблены сталічнай кампаніяй, падняў у паветра верталёт Мі-26Т. Аперацыя заняла менш як 10 хвілін. Далей верталёт даставіў абсталяванне ў Дзяржынск, адкуль бак перавязуць у абласны цэнтр ужо аўтацягніком.

Сярод апошніх задач, якія выканалі беларускія ратавальнікі на верталёце Мі-26Т, тушэнне пажараў на поўдні краіны гэтым летам. Ён здольны падняць 15 тон вады. Аналагічнае заданне машына выконвала таксама ў Турцыі і Грэцыі. І менавіта гэты верталёт Галівуд арандаваў у МНС для здымак фільма "Моцны арэшак 5".