Пасяджэнне Саюзнага Саўміна пройдзе 12 мая ў Магілёве

26 апреля 2016

Гандлёва-эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе ў аснове асноў на пасяджэнні Саюзнага Саўміна. Яно пройдзе 12 мая ў Магілёве. Парадак дня ўжо звярстаны. У ім 28 пытанняў, усе яны падрыхтаваны. Пра гэта паведаміў сёння Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пасля сустрэчы ў Мінску з Прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. У прыватнасці, партнёры абмяркуюць дадатковыя меры па стымуляванні двухбаковага гандлю і праекты новых саюзных праграм.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы:

"Аўтаэлектроніка - гэта кампаненты для аўтамабіляў грамадзянскіх і двайнога прызначэння. Гэта праграма-тэхналогія СД, прыборы для касмічнай прамысловасці . Ёсць такая праграма "Прамень"- стварэнне нанаструктурных, оптыка-электрычных прыбораў, якія маюць таксама вельмі шырокае прымяненне".

Дзяржсакратар не выключае таксама абмеркавання на Саюзным Саўміне ўмоў паставак расійскага газу ў Беларусь. Хоць на парадку дня гэта пытанне не стаіць, але можа быць узнята на двухбаковых сустрэчах кіраўнікоў урадаў.