Пасяджэнне Савета МПА СНД праходзіць у Санкт-Пецярбургу

21 ноября 2019
Пытанні паглыблення двухбаковых адносін Беларусі і Расіі абмяркоўвалі сёння ў Санкт-Пецярбургу. Міхаіл Мясніковіч і Валянціна Мацвіенка  правялі двухбаковую сустрэчу ў Таўрычным палацы і абмеркавалі дарожную карту дзвюх краін. Засталіся нявырашанымі пытанні  па фарміраванні агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў. 

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Пытанне ідзе эвалюцыйна, безумоўна, не без бар'ераў. Гэта правільна, таму што ў кожнай краіны ёсць свае інтарэсы, і трэба знайсці тыя месцы, якія маглі б задавольваць абодва бакі. З боку Федэральнага савета РФ ёсць поўнае разуменне па падыходах, таму што дамаўляюцца дзве суверэнныя дзяржавы. Самае галоўнае, каб у працэсе адпрацоўкі інтэграцыйных пытанняў не ўзнікалі новыя правілы. Таму што перагляд правілаў падчас гульні ні да чаго добрага не вядзе".
 

Зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2020 год 


Таксама сёння ў Санкт-Пецярбургу прайшла  сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзе быў зацверджаны саюзны бюджэт. Сума - 5 мільярдаў 500 мільёнаў расійскіх рублёў. Больш як 85% пойдзе на рэалізацыю 11-ці саюзных праграм. За кошт саюзнага бюджэту  працягнецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і будаўніцтва Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату.