Вызваленне Беларусі вачамі вызваліцеля

1 июля 2014

Сёння ў Мінску прэзентавалі кнігу, фактычна напісаную камандзірам знакамітага Тацінскага танкавага корпуса Аляксеем Бурдзейным. Рукапіс-успамін аб баях за мірнае неба над Беларуссю актывістам самага масавага грамадскага аб'яднання краіны - Белай Русі - перадаў асабіста сын героя. Ужо аддрукаваны аповед на глянцавых старонках сёння ўпершыню прэзентавалі публіцы. І зрабілі гэта ў сталічнай школе, якая носіць імя Аляксея Бурдзейнага.




Віталь Місявец, старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА Белая Русь: Мы павінны гэтую памяць пранесці і перадаць нашым пакаленням і гадаваць патрыётаў. Мы гэтым займаемся для таго, каб не было забыта, каб была памяць пра гэтых людзей, Герояў Савецкага Саюза, якія ажыццяўлялі ўнікальныя подзвігі, таранілі фашысцкія танкі, гінулі і пры гэтым заставаліся сапраўднымі патрыётамі.



І сёння ж у гэтай мінскай школе з'явіўся новы музей і Алея славы. У кожным з больш чым 100 экспанатаў і ў двух дзясятках фатаграфій памяць пра тых, хто 70 гадоў таму вызваляў беларускую сталіцу.