Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы адбылося ў Маскве

30 сентября 2015

На парадку дня значылася каля 40 пытанняў, якія ахопліваюць увесь спектр беларуска-расійскіх узаемаадносін. Галоўнай тэмай, натуральна, стала эканоміка. Краіны ўшчыльную наблізіліся да ўзгаднення паліўна-энергетычнага балансу на наступны год. Паводле слоў Дзмітрыя Мядзведзева, для дасягнення поўнага кансенсусу неабходна ўдакладніць некалькі дэталяў, але ў цэлым баланс на будучы год не будзе адрознівацца ад аналагічнага на гэты. Таксама прэм'еры зацвердзілі сумесны план прамысловай палітыкі. Дакумент, як засведчылі кіраўнікі ўрадаў, не створыць праблем партнёрам Беларусі і Расіі па Еўразійскім саюзе, а хутчэй, будзе скарыстаны ў інтарэсах еўразійскай "пяцёркі".

Акрамя гэтага, учора беларускі прэм'ер уручыў дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі прадстаўнікам кіраўніцтва Расіі і расійскіх СМІ. Сярод узнагароджаных - спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін, першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў і віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.