Намеснік старшыні праўлення Нацбанка сустрэўся са студэнтамі Палескага дзяржуніверсітэта

26 июня 2018

Пытанні таргетавання інфляцыі, падрыхтоўкі будучых банкіраў і ўрэгуляванне працы краўдфандынгавых пляцовак у Беларусі. Гэтыя і іншыя тэмы сёння гучалі ў Палескім дзяржуніверсітэце. Тут адбылася сустрэча намесніка старшыні праўлення Нацбанка краіны Пятра Мамановіча са студэнтамі факультэта банкаўскай справы. Сёння ў Беларусі такіх спецыялістаў рыхтуюць толькі ў Мінску і Пінску. А каб канкурыраваць на кадравым рынку, трэба быць не толькі фінансава дасведчаным, але і валодаць замежнымі мовамі, карыстацца IT-тэхналогіямі.

Пётр Мамановіч, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі: "Нацыянальны банк у перспектыве пяройдзе да рэжыму таргетавання інфляцыі. Гэта зусім іншыя, больш тонкія механізмы грашова-крэдытнай палітыкі. Вось мы да гэтага рыхтуемся. Гэта значыць, што мы павінны фарміраваць чаканні інфляцыйныя".

Улада Грабоўская, студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта: "Я лічу, што гэтыя сустрэчы карысныя не толькі для нас, студэнтаў, якія разбіраюцца ў гэтай спецыяльнасці, але і для звычайных людзей, абывацеляў. Мы ў тым ліку сумесна з Нацыянальным банкам праводзім такія сустрэчы, на якіх мы распавядаем асновы, па якіх звычайныя людзі змогуць арыентавацца ў фінансавай сферы".

На факультэце банкаўскай справы ў Палескім дзяржуніверсітэце сёння навучаюцца звыш паўтары тысячы студэнтаў. Сёлета ўпершыню адбудзецца набор па двух новых спецыяльнасцях - міжкультурныя камунікацыі і аналітыкі-эканамісты.