Замена старых грашовых купюр на новыя ідзе ў штатным рэжыме

10 августа 2016

Замена старых грашовых купюр на новыя ідзе ў штатным рэжыме. І нават з апярэджаннем, лічыць першы намеснік старшыні Нацбанка Беларусі Тарас Надольны. Бо дэнамінацыя - гэта не проста новыя грошы, а перапраграмаванне ўсёй сістэмы. Як лічаць у галоўным банку краіны, працэс адаптацыі ідзе хутка і штучна яго не трэба паскараць. Да канца года мы будзем адначасова разлічвацца і старымі, і новымі грашыма. Але ўжо зараз буйную здачу ў магазінах у асноўным выдаюць новымі купюрамі, а вось дробязь пакуль не заўсёды капейкамі, а ранейшымі сотнямі і тысячамі.

Тарас Надольны, першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі: "Выдаюць яшчэ пакуль у малых пунктах рознічнага гандлю старымі грашыма, узору 2000 года. Але, тым не менш, паводле нашых ацэнак, месяц-два і сітуацыя прыйдзе цалкам у стан таго, што ў эканамічным абарачэнні будуць купюры новага ўзору".

На пачатак жніўня са звароту было выключана ўжо 70% старых банкнот. У асноўным гэта буйныя наміналы - 50, 100 і 200 тысяч рублёў.